Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Румыніі абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва

11 мая 2016

Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Румыніі гавораць аб перспектывах супрацоўніцтва ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Наша сельгастэхніка карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гэтай краіне. Толькі трактароў летась пастаўлена на 11 мільёнаў долараў. Таксама на беларуска-румынскім бізнес-форуме абмяркоўвалі сумесныя праекты па здабычы і перапрацоўцы нафты і газу, у сферы энергетыкі, металургічнай вытворчасці, распрацоўкі інфармацыйных тэхналогій.

Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты:

"Ужо сёння асобныя беларускія прадпрыемствы маюць папярэднія пагадненні, наша прадукцыя пастаўляецца на рынак Румыніі. Але мы ўпэўнены, што будзе сур'ёзны рух наперад, і беларуская прадукцыя будзе прысутнічаць больш маштабна на румынскім рынку".

Віярэл Машану, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі: "Аднавілі гэтыя кантакты і на ўзроўні ўрадаў, і на ўзроўні бізнес-супольнасцяў. Гэта дасць патрэбны імпульс, каб тавараабмен і супрацоўніцтва эканамічнае ў цэлым дасягнула нейкіх высокіх вынікаў".

Сёння пройдзе і пасяджэнне міжурадавай беларуска-румынскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Урады дзвюх краін гатовыя аказваць падтрымку бізнесменам у развіцці гандлёвых адносін і рэалізацыі інвестпраектаў.