Старшынства Беларусі ў ЦЕІ ўнесла баланс у дзейнасць арганізацыі

11 декабря 2017

Пра гэта было заяўлена сёння ў Мінску на міжнародным форуме. Зараз Беларусь хоча прапанаваць Еўрапейскаму саюзу рэалізаваць інфраструктурныя праекты ў рамках "Усходняга партнёрства".

Алег Краўчанка, намміністра замежных спраў Беларусі: "Інфраструктура, транспарт, праекты, якія будуць зразумелыя людзям у нас, якія будуць растлумачваць, што "Усходняе партнёрства" - гэта нешта выгаднае. Але якія таксама будуць зразумелыя і грамадзянам Еўрапейскага саюза. Краіны "Усходняга партнёрства" не з'яўляюцца краінамі, якія чакаюць дапамогі або нейкага садзейнічання выключна ад ЕС. Ужо зараз дзейнічаюць, натуральна, у сваіх уласных інтарэсах, якія ніякім чынам не супярэчаць краінам ЕС - гэта таксама, дарэчы, адзін з кірункаў, які мы прасоўваем у рамках "Усходняга партнёрства".

Адзначым, форум праходзіць у Мінску перад самітам Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.