У чым сакрэт паспяховай працы на зямлі? Кіраўнік аднаго з перадавых сельгаскааператываў Беларусі Мікалай Радаман мае наконт гэтага сваё меркаванне. Ледзь ці не палова поспеху на сяле - гэта правільны менеджмент, жорсткая дысцыпліна, прафесійны падыход і... смачны пернік для працаўнікоў.
Адкуль бяруцца рэкордныя надоі? І як у "Агракамбінаце Сноў" штогод атрымліваюць больш за 10 мільёнаў долараў чыстага прыбытку? Сакрэт фірмы старшыня агракамбіната раскрыў у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" (відэа).













