Старшыня Камітэта дзяржкантролю наведаў "СветлагорскХімвалакно"

30 мая 2019

Высокая канкурэнтаздольнасць і ўпэўненасць у рэалізацыі новых праектаў. Такую выснову агучыў старшыня Камітэта дзяржкантролю  падчас наведвання прадпрыемства  "СветлагорскХімвалакно".  Мадэрнізацыя тут ідзе ўвесь час, што дазваляе пашыраць асартымент і ўмацоўваць прысутнасць на рынках збыту, а гэта больш як 40 краін. На найбліжэйшую пяцігодку распрацаваны план па рэалізацыі праекта, які не мае аналагаў у краіне. Размова  аб перапрацоўцы цэлюлозы ў нятканыя матэрыялы. Партнёрам у рэалізацыі стане Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Прадпрыемства таксама ўвайшло ў план рабочай паездкі старшыні Камітэта дзяржкантролю.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі:  "Светлагорскае хімвалакно паспяхова развіваецца. Ёсць добрыя задумкі. Добрыя напрацоўкі, рэалізацыя якіх дазволіць яму ўтрымліваць канкурэнтаздольныя пазіцыі сярод прадпрыемстваў аналагічнага профілю не толькі ў Еўропе, але і ў Кітаі. А Светлагорскі ЦКК, вядома, я не мог не наведаць гэтае прадпрыемства, улічваючы тыя праблемы, якія ўзніклі вакол яго. У прынцыпе, ён запрацаваў  ужо. І асцерагацца за яго будучыню ў мяне няма падстаў на сённяшні дзень".

Леанід Анфімаў, як прадстаўнік дзяржавы і член наглядальнага савета "СветлагорскХімвалакно", таксама прыняў удзел ва ўстановачнай  нарадзе, дзе абмяркоўвалі задачы і пытанні перспектыўнага развіцця прадпрыемства.