Старшыня КДК Беларусі наведаў буйныя прадпрыемствы Баранавічаў

27 ноября 2014

Наколькі беларускія прадпрыемствы сучасныя і гатовыя канкурыраваць на ўнутраным і знешнім рынках? Сёння гэтыя і іншыя пытанні падчас працы інфармацыйнай групы ў Баранавічах абмяркоўвалі адразу на трох буйных прадпрыемствах. Аб стане спраў на станкабудаўнічым заводзе кіраўнік Камітэта дзяржкантролю даведаўся з першых вуснаў, ад працоўнага калектыва. З пачатку года прадпрыемства знізіла аб'ёмы вытворчасці, страціла некаторыя рынкі збыту ў Расіі і Украіне. Але нараўне з гэтым шмат і станоўчых аспектаў.


Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі: Я бачу сапраўды за ім вялікую будучыню. Самае галоўнае, што яно можа хутка перабудоўвацца на выпуск іншай прадукцыі. І абсталяванне, і кадравы патэнцыял дазваляюць гэта зрабіць. Таму ў яго няма сёння сур'ёзных такіх праблем, якія гаварылі б пра тое, што патрэбны неардынарныя меры з боку галіновага кіраўніцтва.


Леанід Анфімаў таксама наведаў баваўнянае аб'яднанне, на якім завяршаецца мадэрнізацыя. Плануецца, што з новым абсталяваннем прадпрыемства пачне працаваць на поўную магутнасць ужо ў будучым годзе.


Новае жыццё пачынаецца і ў ААТ Баранавічыдрэў, дзе зараз рэалізуюць буйны інвестпраект з прыцягненнем шведскага капіталу на больш як 8 з паловай мільярдаў рублёў. Тут плануюць выпускаць піламатэрыялы, міжпакаёвыя дзверы і пелеты. Амаль увесь тавар пойдзе на экспарт.