Прадпрыемствы мяса-малочнай галіны АПК Мінскай вобласці павялічваюць экспарт у азіяцкі рэгіён

27 августа 2019
Больш за ўсё рост у гандлі з Кітаем -  плюс 70 %. Там запатрабаваныя мяса птушкі і ялавічына, а таксама сухое малако і сыр. Дарэчы, зараз новыя нішы ў сегменце цвёрдых сартоў сыру займае і малакаперапрацоўчы холдынг з Барысава. Яго прадукцыя запатрабаваная таксама і на расійскім рынку.

Малочнікі з Барысава таксама ствараюць сумеснае прадпрыемства ва Узбекістане. Гэта ферма на тысячу галоў, а таксама лінія па вытворчасці  малочных прадуктаў. З Ташкента беларуска-ўзбекскія прамыслоўцы  будуць гандляваць з суседнімі краінамі.