Прадпрыемствы Мінскай вобласці рэалізуюць прадукцыю ў 180 краін свету

6 декабря 2021
Аб'ёмы харчавання, якое вырабляецца у Мінскай вобласці, дазваляюць не толькі напоўніць унутраны рынак, але і прадаваць прадукцыю ў іншыя краіны. Так, сярод лепшых экспарцёраў па выніках мінулага года адразу два прадпрыемствы са Слуцка. Гэта цукроварафінадны і сыраробны камбінаты. Ёсць і прадстаўнікі фармацэўтычнай і дрэваапрацоўчай сфер. Актуальныя напрамкі - Кітай і краіны Афрыкі. Пра дасягненні і планы прамыслоўцаў  раскажа Аляксей Кандраценка.

На прадпрыемствах холдынга Слуцкага сыраробнага камбіната (а гэта 5 заводаў) за суткі вырабляюць 70 тон сыру, столькі ж масла, а яшчэ амаль у два разы больш сухіх малочных прадуктаў. Перапрацоўка малака - працэс у асноўным закрыты. Асаблівасць жа сыраварэння ў тым, што дзякуючы таленту тэхнолагаў і арыгінальным рэцэптурам у гатовай прадукцыі свой каларыт. 

Магчымасцяў і аб'ёмаў прадукцыі філіялаў Слуцкага сыраробнага дастаткова для таго, каб накарміць амаль усю Беларусь. Зрэшты, прадукцыя камбіната даспадобы і спажыўцам з многіх іншых краін. Экспарт - прыярытэт холдынга, дзе кожны год свае дасягненні. 

Экспорт из Беларуси

Свае экспартныя дасягненні і планы і ў Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў - аднаго з найбуйнейшых у фармацэўтычнай галіне. З больш чым трохсот найменняў асартыментнага партфеля амаль палова прадаецца за мяжу. А гэта звыш дваццаці краін. Пры гэтым прадпрыемства заўсёды знаходзіць і новых гандлёвых партнёраў. 

Прамысловасць Мінскай вобласці арыентавана на экспарт. Сёння гэта больш за 70 працэнтаў прадукцыі. Рэалізуюць яе ў 180 краін свету. 

У планах прамыслоўцаў цэнтральнага рэгіёна - узмацніць свае пазіцыі і на рынках Афрыканскага кантынента. Матэрыялы аб патэнцыяле Мінскай вобласці падрыхтуюць для прэзентацыі і перамоў з дыпламатамі Супольнасці развіцця поўдня Афрыкі. Сустрэча плануецца гэтай зімой.