У ведамстве абазначылі асноўныя задачы на 2021 год. Буйныя вытворчасці ўжо маюць партфель заказаў на першае паўгоддзе. Пры гэтым важна працаваць не толькі на традыцыйных рынках, але і ўмацоўвацца ў далёкім замежжы. Так, падпісаны кантракт на пастаўку самазвала БелАЗ у Індыю. Да 2023 года туды адправяцца 90 машын. Развіваць супрацоўніцтва будуць і з краінамі Афрыканскага кантынента.
Паспяховым стаў няпросты 2020 год і для прадпрыемстваў, якія выпускаюць тэхніку. Так, "Гарызонт" разам з "Віцязем" вырабіў 1 мільён 400 тысяч тэлевізараў. Добры паказчык прадэманстраваў і "Атлант". Усё, што выпускалася, не затрымлівалася на складзе - адгружалася спажыўцам.
Прадпрыемствы Мінпрама актывізуюць работу па нарошчванні экспарту
25 февраля 2021













