Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Мінскай вобласці пашыраюць рынкі збыту

11 сентября 2014

Разам з тым абнаўляецца і асартымент прадукцыі. Так, вытворца валёнак са Смілавіч паставіць на экспарт новыя мадэлі ў Канаду. Чаму цёплы абутак з воўны ў трэндзе ў паўночнаамерыканцаў і як да зімы рыхтуюцца беларусы?


Аляксей Кандраценка прымерыў пару старых добрых, але стыльных валёнак. Самы душэўны абутак, якасць якога праверылася стагоддзямі. Менавіта так успрымаюць валёнкі супрацоўніцы гэтага цэха. За простымі з выгляду рэчамі ўпэўнена замацаваліся стыль, мода і крэатыў. Навінка сезону - валёнкі са зручным замком.


Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка - адзінае ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасці валёнак. Штогод тут выпускаюць 190 000 пар такіх ваўняных ботаў. Дзякуючы ручной працы ногі спажыўцоў нават у самыя моцныя маразы ў цяпле. Апошняя зіма паказала: прадаваць трэба туды, дзе тэмпературны мінус стабільны. Ужо ў кастрычніку вялікую партыю валёнак экспартуюць у Паўночную Амерыку.


Зручна, камфортна, а галоўнае, цёпла! Простыя рэчы, якія прыйшліся да спадобы канадцам. У такіх валёнках у хакей, вядома, не згуляеш, але для зімовай рыбалкі ці палявання - у самы раз. Новыя мадэлі з'явяцца ў магазінах Манрэаля і Таронта. Такія ж валёнкі даступныя і беларусам. Плюс у геаграфіі паставак Расія, Казахстан, Фінляндыя, Эстонія. Сталы попыт дыктуе новыя правілы працы на рынку.


Паводле народных прымет, гэтая зіма будзе па-сапраўднаму халодная. Зрэшты, нават і без дакладных прагнозаў у Смілавічах адчуваюць, адкуль дзьме халодны вецер. Таму, каб засцерагчыся ад марозу, тут больш за 20 відаў валёнак. З такім выбарам зіма можа стаць не толькі камфортнай, але і нясумнай.