Прадпрыемствы Беллеспаперпрама сёлета павялічылі экспарт на 45 %. Пакуль большая частка паставак ідзе ў СНД, а ўсяго геаграфія экспарту ахоплівае 65 краін свету.
Выстава "Дрэваапрацоўка-2021" адкрылася ў Мінску
Дасягненні і апошнія тэндэнцыі галіны прадэманстравалі сёння на міжнароднай спецыялізаванай выставе "Дрэваапрацоўка-2021". Прадпрыемствы з 11 краін прапанавалі найноўшае абсталяванне і тэхналогіі для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці.
Выстава праходзіць 27-мы раз, за час яе правядзення яна стала адной з вядучых пляцовак для дэманстрацыі дасягненняў дрэваапрацоўчай галіны.













