Мінская вобласць пашырае супрацоўніцтва з рэгіёнамі Узбекістана

2 августа 2019
Адразу некалькі заводаў Барысава экспартуюць у гэтую азіяцкую краіну муку, макароны, мясную прадукцыю. Наступны крок - прамысловая кааперацыя: стварэнне ў Ташкенцкай вобласці сумеснага прадпрыемства поўнага цыкла: ад нарыхтоўкі кармоў і гадоўлі жывёл да вытворчасці гатовай малочнай прадукцыі. Для гэтых мэт ужо выбраныя пляцоўкі. Новая беларуска-ўзбекская кампанія будзе нацэлена і на экспарт.

Яшчэ адна сфера супрацоўніцтва - гэта машынабудаванне. БелАЗ паставіць для горна-металургічнага камбіната ў Алмалыке спецыяльныя шахтныя самазвалы.

Адзначым таксама: калі ўвесь леташні экспарт тавараў з Мінскай вобласці ва Узбекістан склаў амаль 13 мільёнаў долараў, то за чатыры месяцы гэтага года аб'ём гандлю перавысіў 10 мільёнаў.