Прадпрыемства "Слаўкалій" завяршае мантаж копра клецевага ствала на Нежынскім горна-абагачальным камбінаце

13 августа 2018

Маштабнае будаўніцтва другога прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў не змяншае тэмпаў. Прадпрыемства "Слаўкалій" завяршае мантаж копра клецевага ствала на Нежынскім горна-абагачальным камбінаце. Новая шматузроўневая канструкцыя не мае аналагаў у свеце. Яна стане асновай для адзінай у Еўропе стволапраходчай машыны (яе вага 400 тон). У Беларусь механізаваны комплекс даставяць з Германіі на працягу месяца.