Прадпрыемства па перапрацоўцы ячменю пабудуюць у Кітайска-беларускім парку

18 сентября 2015

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку пабудуюць прадпрыемства па перапрацоўцы ячменю, у тым ліку па выпуску піваварнага соладу. Сёння адбылася закладка першага каменя ў падмурак будучага завода. Гэта восьмы рэзідэнт "Вялікага Каменя" "Цзюйсінь Солад Тэхналогія" і першы маштабны праект з кітайскай правінцыяй Ганьсу. Агульны аб'ём інвестыцый - больш за сто мільёнаў долараў. Пабудаваць аб'ект плануюць за год. За 12 месяцаў на прадпрыемстве будзе перапрацоўвацца каля 300 000 тон соладу.

Адзначым, што іншым беларускім вытворцам прадпрыемства канкурэнцыі не складзе. Умовамі прадугледжана, што сыравіна будзе цалкам імпартавацца, а ўсю гатовую прадукцыю экспартуюць у Кітай.