Прадпрыемства Мінскэнерга можа быць аптымізаванае

6 ноября 2013
Такая заява прагучала на пасяджэнні Савета Міністраў. Плануецца, што праходзіць рэструктурызацыя будзе ў тры этапы. Вынікам ператварэння павінна стаць з'яўленне рэспубліканскага аптовага рынку электрычнай энергіі.

Віктар Каранкевіч, намеснік Міністра энергетыкі Беларусі: Гэта дазволіць засяродзіць у адной юрыдычнай асобе асноўны від дзейнасці - гэта вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі. 93% вытворчасці электрычнай энергіі і 62% цяпла будзе засяроджана ў дадзеным прадпрыемстве.

Нагадаем, зараз сістэма кіравання энергетычнай галіной - гэта шэсць абласных забяспечвальных арганізацыі. У іх склад яшчэ ўваходзяць філіялы электрастанцый, электрычных і цеплавых сетак, энергазбыты і энерганагляды. Эксперты запэўніваюць, што рэфармаванне дазволіць забяспечыць празрыстасць расходаў і прыцягнуць інвестараў.