Прадметная гутарка аб эканамічным супрацоўніцтве ішла і ва ўрадзе

17 февраля 2015

Яго кіраўнік Андрэй Кабякоў і міністр замежных спраў Ірана сышліся ў меркаваннях, што аб'ём узаемнага гандлю пакуль невялікі (а гэта каля 100 мільёнаў долараў). І асноўная прычына гэтага - узмацненне ў апошнія два гады аднабаковых фінансава-эканамічных санкцый у дачыненні Ірана. З-за іх значна ўскладніліся ўзаемаразлікі за беларускую прадукцыю.

Андрэй Кабякоў, прэм'ер-міністр Беларусі: "Мы высока цэнім намаганні Ірана па развіцці адносін з нашай краінай і ў сваю чаргу імкнемся ствараць найболей спрыяльныя магчымасці для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі праектаў з удзелам іранскага капіталу. Шэрагу іранскіх кампаній дадзеныя істотныя льготы, замацаваныя ва ўказах Кіраўніка дзяржавы. Разам з тым, сур'ёзную заклапочанасць выклікаюць узнікшыя ў апошні час цяжкасці з фінансаваннем рэалізуемых у Беларусі праектаў з удзелам іранскіх кампаній, якія разлічвалі на абяцаную з іранскага боку дзяржпадтрымку фінансавання па лініі Фонду нацыянальнага развіцця Ірана. Просім вашага садзейнічання ў вырашэнні дадзенага пытання".

У пачатку сакавіка ў Тэгеране адбудзецца 12-е пасяджэнне беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. А ўжо на наступным тыдні Іран сустрэне дэлегацыю на чале са старшынёй Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях.