Прапановы па развіцці гандлю ў малых гарадах будуць унесеныя да 15 красавіка

3 апреля 2017

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю да 15 красавіка ўнясе ва ўрад прапановы па развіцці гандлю ў малых гарадах Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік ведамства Уладзімір Калтовіч. Разглядаецца як развіццё Белкаапсаюза, так і невялікіх прыватных арганізацый, якія будуць працаваць і ў аддаленых вёсках. Нагадаем, актывізаваць працу сацыяльнай сферы, у тым ліку ў малых гарадах, даручаў нядаўна Кіраўнік дзяржавы.

Таксама сёння, у першы дзень працы вясновай сесіі Уладзімір Калтовіч прапанаваў папраўкі ў закон аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Гэты дакумент дэпутаты прынялі ў першым чытанні.