Урад сёння адказаў на пытанні парламентарыяў

20 декабря 2013
У Авальнай зале сабраліся абедзве палаты парламента. Сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада сталі рэгулярнымі. Яны дазваляюць зверыць гадзіннікі і задаць актуальныя пытанні напрамую.


Дэталі ведае Алеся Высоцкая.

Галоўная ўмова, якая стварае ўпэўненасць у дынамічным развіцці беларускай эканомікі ў 2014-ым, - Мытны саюз, стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза, гэта вялікія рынкі і рэсурсы - пачаў свой даклад віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. 4 мільярды долараў за год Беларусь ужо эканоміць на энергарэсурсах. У перспектыве, напрыклад, атрымаем магчымасць адмовіцца ад плацяжоў за экспарт нафтапрадуктаў. Плюсаў ад інтэграцыі шмат. А вось асноўная пагроза для эканомікі, па меркаванні намесніка прэм'ер-міністра, гэта перавага імпарту над экспартам.

На гэта звярнуў увагу парламентарыяў яшчэ падчас Паслання Кіраўнік дзяржавы. Для развіцця экспартна-арыентаванай эканомікі трэба, каб нашы прадажы за мяжу перавышалі закупы хоць бы 5%.

Пытанняў ад парламентарыяў было шмат. Напрыклад, аб свабодным перамяшчэнні тавараў і паслуг у тым жа Мытным саюзе.

Чацвёртая частка пытанняў датычылася мадэрнізацыі. Прычым комплекснай, дзе абнаўляецца не толькі абсталяванне, але і сістэмы кіравання. 40% прадпрыемстваў мадэрнізуюцца паспяхова, астатнія - з відавочнымі недахопамі.

Урад будзе шукаць больш эфектыўны спосаб кантролю за выкарыстаннем сродкаў, выдаткаваных на мадэрнізацыю, а таксама кантролю за эфектыўнасцю дзяржпраграм.
Парламентарыяў цікавіла таксама пытанне па падтрымцы вёскі. Адказ - яна захаваецца на ўзроўні гэтага года.

У перспектыве плануецца знізіць і падатковую нагрузку на прадпрыемствы. Цяжар, які яны нясуць сёння, прыкладна на 10% вышэй, чым у Расіі, і на 30% - чым у Казахстане.

Сёлета было прынята рашэнне не павышаць падатковай нагрузкі на прадпрыемствы.
Гэтую тэндэнцыю ўрад разлічвае захаваць і на 2015 год. Паніжэнню канкурэнтаздольнасці айчынных прадпрыемстваў спрыяюць таксама недаступнасць і недастатковасць крэдытных рэсурсаў. Іх кошт вышэй, чым у партнёраў па Мытным саюзе.


Прыцягненне прамых замежных інвестыцый. Дзяржава робіць на гэта сур'ёзную стаўку ў бюджэце-2014. Дэпутаты спыталі, ці рэальна выкананне запланаваных паказчыкаў?

У зале прысутнічалі і кіраўнікі профільных ведамстваў. У парламентарыяў знайшліся пытанні да міністра ЖКГ, напрыклад, па прыватызацыі жылля ў зоне, якая пацярпела ад ЧАЭС.

З такім баявым настроем парламентарыі падышлі да падвядзення вынікаў чарговай сесіі. Абмяркоўваючы новы сезон, яшчэ доўга гаварылі ў холе і з цікавасцю разглядалі незвычайную выставу. Тут прадставілі дзіцячыя работы, у ліку якіх і цяжкіх падлеткаў з Белаазёрска.