Урад разглядае пакет мер па падтрымцы бізнесу

26 марта 2020
Праект мер па забеспячэнні працы эканомікі разглядаюць зараз ва ўрадзе на пасяджэнні прэзідыума Саўміна. Сярод прапаноў  - падатковыя канікулы, адтэрміноўкі па арэндзе і крэдытах. Асаблівая ўвага галінам, якія найболей уразлівыя ад таго, што зараз не ў поўнай меры ў свеце працуюць традыцыйныя лагістычныя ланцужкі, не выконваюцца ўсе заключаныя кантракты, -  адзначыў прэм'ер. Гэта турбизнес, грамадскае харчаванне, гасцінічны сектар і транспарт. Пасля разгляду канкрэтных прапаноў ад кожнага ведамства пакет мер падтрымкі бізнесу прадставяць Прэзідэнту.