Урад падышоў да аналізу сітуацыі ў эканоміцы

20 мая 2014

Урад прынцыпова падышоў да ацэнкі сваёй працы і аналізу сітуацыі ў эканоміцы па выніках першага квартала. На думку кіраўніка ўрада, Савету Міністраў пакуль не хапае аператыўнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях эканамічнага характару. Прамысловая вытворчасць упершыню са студзеня мінулага года прадэманстравала прырост у 0,7%. Ёсць поспехі ў знешнім гандлі. Сальда склалася станоўчае, экспарт склаў 678 мільёнаў долараў. Прырост ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі ацэньваецца на ўзроўні прагнозных параметраў ад 1,1 да 1,3%. З улікам гэтых тэндэнцый прэм'ер-міністр даручыў Нацыянальнаму банку прыняць рашучыя меры па зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах.


Што датычыцца далейшай работы прамысловага комплексу, прэм'ер-міністр звярнуў увагу на неабходнасць прыняць меры па яго аздараўленні і глыбокай рэструктурызацыі . Гэты крок неабходны для рэалізацыі тых задач, якія ставіць перад урадам Кіраўнік дзяржавы, патрабуючы нарошчвання тэмпаў развіцця эканомікі і росту дабрабыту людзей.