Урад падрыхтаваў пакет мер для стабільнай працы эканомікі

29 марта 2020
А гэта падтрымка рэальнага сектара, сярэдняга і малога бізнесу, а таксама ІП. Яго абмеркавалі напрыканцы тыдня на Прэзідыуме Савета Міністраў. Эканоміка Беларусі адкрытая. Гэта значыць, натуральна, мы не можа заставацца ўбаку ад сусветных праблем, калі парушаныя традыцыйныя лагістычныя ланцужкі экспарту-імпарту, у тым ліку і ў нашых прадпрыемстваў, і не выконваюцца заключаныя кантракты. 

Пры закрытых межах у краін-партнёраў знізіўся і попыт на некаторыя паслугі беларускіх кампаній. Размова ідзе аб турфірмах, гасцініцах, кафэ і авія, чыгуначных і аўтаперавозчыках. Кожнае ведамства па сваім калідоры прапанавала свае крокі выхаду. Вывучалі вопыт і еўрапейскіх краін і Еўразійскага эканамічнага саюза. Пакет аб'ёмны. Тое, што ўжо было агучана - магчымае змякчэнне па арэндных плацяжах і падатковых абавязацельствах. 

А Нацбанк ужо памякчыў патрабаванні па выдачы пазык. Камерцыйныя банкі атрымалі больш свабоды. Напрыклад, вольныя даць адтэрміноўку па выплаце крэдытаў. І самастойна вызначаць дадатковую суму ў доўг, ацэньваючы, вядома, і рызыкі па кожным прадпрыемстве.