Урад занепакоены не вельмі эфектыўнай работай цэментных і шклозаводаў

26 ноября 2019
Cёння аб гэтым гаварылі на пасяджэнні прэзідыума Саўміна. Адзначаны  праблемы з экспартам, загрузкай магутнасцяў, а таксама актыўнымі пасрэдніцкімі схемамі. 

Галіны, пра якія ідзе размова, стратэгічныя для краіны, асабліва цэментная. Заводы атрымалі каласальныя рэсурсы для мадэрнізацыі, ім трэба  вяртаць крэдыты. Гэта патрабуе агрэсіўнага маркетынгу на знешніх рынках. Нагадаем, украінскі для беларускага цэменту закрыты - па прычыне ўвядзення  антыдэмпінгавых пошлін паўднёвай суседкай у дачыненні імпарту. Сёння беларускія заводы імкнуцца да захавання пазіцый на расійскім і актыўнага  асваення еўрапейскіх рынкаў.

Дзмітрый Мікулёнак, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Трэба навучыцца прадаваць. Рынак расійскі, на які арыентаваліся заводы,  яшчэ літаральна два гады  назад, мы паволі дыверсіфікуем, каб быць упэўненымі, што зможам пераарыентавацца ў выпадку нейкіх сітуацый на іншыя рынкі. З ліпеня мы не пастаўляем на Украіну цэмент, пераключыліся на іншыя рынкі, Еўрасаюза ў асноўным. Таму будзем і далей замяшчаць, не павялічваючы пастаўкі на Расію, а менавіта на Еўрасаюз".

Асаблівая ўвага - да шклозавода "Нёман". Сума даўгоў за паліўна-энергетычныя рэсурсы, а таксама па крэдытах - каля 200 мільёнаў рублёў. А гадавая выручка  ад продажу гатовай прадукцыі - толькі 40 мільёнаў.