Урад абяцае садзейнічанне ў вырашэнні складанасцяў беларускіх грузаперавозчыкаў

19 октября 2018

Бар'еры ў развіцці рынку кіраўніцтва буйных транспартных кампаній сёння абмеркавала з кіраўніком Кабінета міністраў. Самае надзённае пытанне для кампаній-міжнароднікаў - абмежаванні на перавозкі. Сістэма квот працуе на ўсіх кірунках. Найбольшы дэфіцыт дазволаў - у зносінах з Расіяй. Сёння бакі працягваюць перамовы. Прыйсці да кансенсусу разлічваюць у лістападзе. Да гэтага часу транспартныя ведамствы Беларусі і Расіі маюць намер распрацаваць механізм размеркавання квот, аптымальны для перавозчыкаў па абодва бакі мяжы.

У будучыні бакі разлічваюць зусім адмовіцца ад дазволаў на перавозкі. Гэтае правіла ў рамках Еўразійскага саюза запрацуе да 2025 года. А пакуль задача ўрада ў тым, каб сістэма дзеючых квот не стрымлівала развіццё грузаперавозак. Гэта важны сегмент эканомікі. Сёлета галіна трывала замацавалася на другім радку як вядучы экспарцёр паслуг, саступаючы толькі IT-кампаніям.