Урад Беларусі не здаволены працай цэментнай і шкляной галін за I квартал

3 мая 2016

Укладзеныя вялізныя дзяржрэсурсы пакуль не прынеслі выніку.

Аб мерах па стабілізацыі фінансавага становішча прадпрыемстваў гэтых галін сёння гаварылі на прэзідыуме Савета Міністраў. Летась, як адзначыў прэм'ер Андрэй Кабякоў, цэментавыя заводы атрымалі дзяржпадтрымку - выплату працэнтаў па ўнутраных крэдытах банкаў і ад банка Кітая, атрыманых для будаўніцтва лініі па вытворчасці цэменту сухім спосабам. Але сітуацыя застаецца складанай. Попыт прасеў на ўнутраным рынку. Аб'ёмы спажывання за мінулы год - 120 тысяч тон. Гэта не дазволіла выканаць даручэнне Прэзідэнта па асваенні цэменту не менш чым 10% ад агульнага аб'ёму. Негатыўную ролю адыграла і сітуацыя на знешніх рынках - менш сталі купляць і цэны абваліліся.

Аб'ём экспарту цэменту сёлета плануюць захаваць на ўзроўні мінулага года, рэнтабельнасць не больш за 2-3%. Утрымацца на плаву дапаможа зніжэнне сабекошту прадукцыі ў цэментавай галіне, у першую чаргу за кошт пераходу на мясцовыя віды паліва. Як знізіць выдаткі на вытворчасць, вырашаюць сёння і ў шкляной прамысловасці. Сышоўшы з расійскага рынку, беларускія шкляры выйшлі на ўкраінскі, польскі і балтыйскі. І з мінус 26% рэнтабельнасці продажаў на прадпрыемстве "Гомельшколо" летась зараз атрымалі 3,5%.