Урады Беларусі і Нігерыі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

30 июля 2013
Сёння бакі правялі перамовы і першы раўнд беларуска-нігерыйскіх кансультацый. Як адзначыў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, Нігерыя сёння - ключавы эканамічны гулец у заходняй Афрыцы. У сваю чаргу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Нігерыі Віёла Анвуліры выказала падзяку беларускаму боку за гасціннасць. Падчас візіту госці таксама наведаюць Мінскі аўтамабільны і трактарны заводы, размова пойдзе аб закупцы беларускай тэхнікі.