Пазіцыі ўзгодненыя. У Мінску прайшла калегія аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі

15 мая 2019

Сёння ў Мінску абмяркоўвалі пытанні і яшчэ аднаго важнага сектара ў эканоміцы. На сумеснай калегіі аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі вырашалі пытанне аб пастаўках прадуктаў харчавання. Гаварылі пра нарошчванне тавараабароту, які летась вырас на 2 %,  узаемны доступ тавараў, вольнае перамяшчэнне грузаў і ветэрынарна-санітарны нагляд. 

А таксама пра балансы паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі на расійскі рынак. Яны не выконваюцца. Летась па малочнай прадукцыі Беларусь недапаставіла больш за  600 тысяч тон, а ў першым квартале гэтага - 160 тысяч. Па выніках калегіі бакі заявілі, што разуменне знойдзена, у прыватнасці, аб неабходнасці выканання дасягнутых дамоўленасцяў па экспарце-імпарце сельгаспрадукцыі на гэты год. 

Па выніках пасяджэння ў Мінску кіраўнікі аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі падпісалі пратакол аб стварэнні сумеснага праекта ў рамках Саюзнай дзяржавы - селекцыйна-гібрыднага цэнтра.