Сталічным прадпрымальнікам і вучоным дапамогуць знайсці правільны шлях у бізнесе. Для гэтага з'явілася Інавацыйная дарожная карта. Такі праект сёння прадставіў Мінскі гарадскі тэхнапарк. Інтэрнэт-партал - унікальная пляцоўка, дзе сабрана ўся інфармацыя аб інавацыйных праектах Мінска. Віртуальная дарожная карта ў даступнай форме расказвае, як адкрыць свой ??інавацыйны бізнес і прыцягнуць інвестыцыі.
Адзначым, усяго ў сталіцы сёлета плануецца стварыць каля 300 новых прадпрыемстваў, у асноўным у сферы малога і сярэдняга вытворчага бізнесу.














