Павысіць прадукцыйнасць у сельскай гаспадарцы дапаможа новы стартап

20 марта 2018

Яго ў тым ліку падтрымае інвестыцыйная кампанія, якую стварылі вядомыя IT-прадпрымальнікі. Пад іх крыло трапілі каманды, якія ўкараняюць сучасныя рашэнні ў сельскай гаспадарцы і электроннай камерцыі.

Адным з заснавальнікаў фонду стаў Юрый Мельнічак. Менавіта яго кампанію ў сферы дапоўненай рэальнасці "Эймэта" летась купіў Google. Каманда ментараў сканцэнтраваная на пошуку праектаў з галіны штучнага інтэлекту і машыннага навучання ў Беларусі. Падтрымку ад інвесткампаніі "Бульба Венчурс" ужо атрымалі аграстартап OneSoil, які займаецца маніторынгам і аналізам палёў з дапамогай дронаў і разумных гаджэтаў, і Wanna.by, якая ўкараняе камп’ютарны зрок і дапоўненую рэальнасць у электронным гандлі. Маладыя кампаніі нядаўна ўключыў у свой склад і Парк высокіх тэхналогій. Такі смелы крок падтрымала IT-супольнасць.

Заснавальнікі інвесткампаніі, акрамя фінансавай дапамогі, падзеляцца са стартапамі і вопытам вядзення бізнесу, якога часам на пачатковым этапе так не хапае перспектыўным праектам.