Спажыўцоў пачнуць рыхтаваць да новых беларускіх грошай

1 апреля 2016

Мінгандлю рэкамендавала магазінам, прадпрыемствам агульнага харчавання і сферы паслуг з 1 красавіка паказваць цэны ў двух варыянтах: да і пасля дэнамінацыі. Цэннікі напішуць розным колерам і шрыфтам плюс дададуць капейкі. Гандаль і сэрвіс перайсці на новы фармат павінны на працягу двух месяцаў - да 1 чэрвеня. Тым часам па ўсёй краіне пачаліся тэсты тэрміналаў, касавага абсталявання і вагаў. Усяго ў Беларусі тэхнічным абслугоўваннем займаецца 100 цэнтраў.

Нагадаем, дэнамінацыя пройдзе ў краіне 1 ліпеня. Старыя купюры будуць хадзіць паралельна з новымі да наступнага года. А банкаматы цалкам пяройдуць на новыя грошы ўжо да 1 кастрычніка.