Паток транзітнага транспарту праз Беларусь, паводле звестак мытных органаў, штогод узрастае на 10-15%. Каб наша краіна стала яшчэ прывабнейшай для замежных грузаперавозчыкаў, турыстаў і бізнесменаў, міжнародныя пункты пропуску мадэрнізуюцца, а ў заканадаўства ўносяцца змены. У канцы красавіка ўвайшоў у сілу закон Аб мытным рэгуляванні. Дакумент улічвае ўсе ўмовы супрацоўніцтва ў рамках Мытнай тройкі і Еўразійскай эканамічнай прасторы, не забываючыся, вядома, і на бяспеку на граніцах. Як працуе новы закон на практыцы, сёння ў Брэсце парламентарыі назіралі асабіста.
Новая рэдакцыя Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза накіраваная на тое, каб максімальна спрасціць і паскорыць працэдуру мытнага афармлення.
Новая рэдакцыя Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза накіраваная на тое, каб максімальна спрасціць і паскорыць працэдуру мытнага афармлення.














