Патэнцыял Беларусі ацанілі на міжнароднай канферэнцыі МАГАТЭ

3 ноября 2017

Беларусь - адна з самых перадавых краін сярод ядзерных навічкоў.

Так гаворыцца ў выніковых матэрыялах міжнароднай канферэнцыі МАГАТЭ, што прайшла ў Абу-Дабі. Станоўчую ацэнку нашай краіне далі міжнародныя эксперты, якія летась наведалі будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС.

Сучаснасць і будучыню мірнага атама ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў абмяркоўвалі 700 дэлегатаў амаль з 70 краін. Цікавасць да ядзернай энергетыкі ў апошнія гады расце. Сёння ў свеце будуецца 60 новых рэактараў.

Першы энергаблок Беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо ў снежні 2019 года. Другі - у 2020.