Пастаянна дзеючая выстава-кірмаш магілёўскіх тавараў з'явіцца ў Пензе

4 октября 2018

Яна пачне працу ў канцы кастрычніка. Аб гэтым сёння ў Магілёве дамовіліся мясцовыя ўлады і дэлегацыя расійскага рэгіёна. Таксама госці расказалі, што зацікаўленыя ў пастаўках беларускай тэкстыльнай прадукцыі. Адзначым, сустрэча прайшла напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Свой удзел ужо пацвердзілі 20 губернатараў Расіі.