Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь адновяць у ранейшых аб'ёмах

4 апреля 2017

Сёння сталі вядомыя новыя падрабязнасці перамоў двух лідараў. Так, пастаўкі расійскай нафты ў нашу краіну адновяць у ранейшых аб'ёмах. Прычым, зусім хутка - не пазней за 13 красавіка. А само новае пагадненне па нафце будзе дзейнічаць да 2024 года ўключна. У дадатак з Беларусі знята абавязацельства пастаўляць у Расію 1 мільён тон нафтапрадуктаў за год. У асноўным гэта быў высокаактанавы бензін, і для нашай краіны продажы па нізкай цане якаснага прадукту былі стратныя. Для Беларусі адмена такіх паставак дазволіць зарабляць дадаткова 150 мільёнаў долараў за год. Кампраміс па газавым пытанні знойдзены на трохгадовую перспектыву. Цана на блакітнае паліва для нашай краіны будзе зніжаная з будучага года. Эксперты ўжо падлічылі агульны эканамічны эфект ад дасягнутых дамоўленасцяў па нафце і газе. За найбліжэйшыя тры гады ён ацэньваецца прыкладна ў 2 мільярды долараў.

Уладзімір Сямашка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Будуць адноўлены пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь у тых аб'ёмах, якія зацверджаны дзеючым пагадненнем, гэта значыць 24 млн тон за год. Такія аб'ёмы пастаўляцца будуць з гэтага года і да 2024 года ўключна. Пры гэтым да 2018 года ўключна з 24 млн 18 будзе адпраўляцца на перапрацоўку НПЗ нам. Гэта прымальна, выгадна для заводаў. Ну а 6 млн тон будуць ператаможвацца - такі тэрмін мы прымянілі. Важна, што ўвазныя пошліны ад гэтай перетаможкі будуць паступаць у бюджэт Рэспублікі Беларусь".