Пасол Індыі Саксена Панкадж наведаў Магілёўскую вобласць

19 октября 2017

Стварэнне сумесных прадпрыемстваў з наступнай рэалізацыяй прадукцыі ў краінах ЕС. Пра гэта і не толькі ішла размова падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць пасла Індыі Саксены Панкаджа. Па словах дыпламата, у Беларусі і Індыі няма сур'ёзных перашкод для развіцця двухбаковых адносін. Новы імпульс для ўмацавання супрацоўніцтва надаў і візіт у верасні ў Нью-Дэлі Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Як адзначаюць абодва бакі, нягледзячы на павелічэнне тавараабароту паміж Індыяй і, у прыватнасці, усходнім рэгіёнам, які з пачатку года вырас яшчэ на 23%, пунктаў для судакранання нашых эканомік шмат.

Саксена Панкадж, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі: "У Беларусі і Індыі доўгі шлях супрацоўніцтва, і мы гатовы яго ўмацоўваць новымі праектамі. Я ўражаны ўзроўнем развіцця і мадэрнізацыі на прадпрыемствах у рэгіёне. І мы гатовы пашыраць кантакты. Для гэтага ёсць усе магчымасці. Ужо ў наступным годзе мы прывязём у Магілёў прадстаўнічую дэлегацыю з бізнесменаў Індыі для ўдзелу ў міжнародным інвестфоруме".

Руслан Страхар, старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама: "Мы сёння гатовы прадэманстраваць індыйскаму боку нашы моцныя бакі ў плане машынабудавання, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Мы гатовы супрацоўнічаць па гэтых напрамках. Мы ўпэўнены, што нашы эканомікі могуць дапаўняць адна адну".

Вынікам супрацоўніцтва стане адкрыццё ў Магілёве ўжо ў наступным годзе новага турыстычнага аб'екта пад назвай "Індыйскі дворык". Ёсць планы і па развіцці ў рэгіёне ёгі.