Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка сёння наведае Калінінградскую вобласць

29 апреля 2013

Кіраўніцтву рэгіёну прадставяць новага кіраўніка аддзялення пасольства ў Калінінградзе Васіля Гарбаценку. Падчас перамоў з кіраўніцтвам беларускія дыпламаты абмяркуюць вытворчую кааперацыю, магчымасць удзелу беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні жылля, пашырэнне паставак будматэрыялаў, а таксама беларускай камунальнай тэхнікі. Таксама сёння пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа беларускіх кампаній у Калінінградскай гандлёва-прамысловай палаце.