Апошні тыдзень жніўня - гарачая пара не толькі для хлебаробаў, але і для мукамолаў

25 августа 2020
Адзін з найбуйнейшых у краіне камбінатаў хлебапрадуктаў  у Слуцку  ўжо нарыхтаваў больш за 110 тысяч тон збожжа. Сыравіну сюды прывозяць з палёў ўсёй Мінскай вобласці. Актыўна сёння працуюць і прадпрыемствы па перапрацоўцы малака. Пра аграпрамысловы комплекс цэнтральнага рэгіёна - Аляксей Кандраценка.

Камбінаты хлебапрадуктаў перапрацоўваюць ураджай збожжавых - 2020

За плячыма тысячы кіламетраў дарог і тысячы тон перавезенага збожжа. Вадзіцель зернявоза Ігар Браткоў ужо адзінаццаты сезон дастаўляе ўраджай з палёў на Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў. Вось і сёння чарговы аб'ём пшаніцы паступіць на перапрацоўку. 
Дарэчы,  якасць каравая правяраецца на месцы. Ім задаволены і аграрыі, і перапрацоўшчыкі. У Слуцкага раёна ёсць і іншая нагода для аптымізму:  у гэтым сезоне мясцовыя сельгаспрадпрыемствы намалацілі больш за ўсіх ў Мінскай вобласці – звыш 160 тысяч тон збожжавых. 
Акрамя камбікармоў для ўсіх відаў сельгасжывёл, на камбінаце робяць і розныя віды хлебапякарнай мукі. Тут свае трэнды.

Мадэрнізацыя малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Мінскай вобласці 

Смачнымі і карыснымі прадуктамі гатовыя падзяліцца і слуцкія сыравары. Сёння прадпрыемства мадэрнізуюць. А гэта новыя магчымасці як для ўнутранага рынку, так для экспарту. 
Усяго ў холдынгу Слуцкага сыраробнага камбіната 11 прамысловых пляцовак, найбуйнейшая з якіх у Слуцку. Штодзень тут перапрацоўваюць 900 тон малака, у тым ліку з чатырох сваіх сельгасфіліялаў. 
Прыемныя сюрпрызы слуцкія сыравары рыхтуюць і да абласных “Дажынак”. Як мінімум гэта палітра ўсіх сартоў сыру. Сам жа фестываль-кірмаш сёлета пройдзе ў Чэрвені. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя