Апошнія гектары плошчаў засталося ўбраць беларускім аграрыям

20 августа 2015
Агульны намалот пераваліў за 8 мільёнаў 280 тысяч тон. Мінская вобласць - безумоўны лідар жніва - больш як 2 мільёны тон. І тут прадаўжаюць падтрымліваць тэмп амаль 30 тысяч тон за дзень. Больш за ўсё сабралі за суткі прадстаўнікі паўночнага рэгіёна - 44 тысячы тон. Разам - 1 мільён 134. Таксама сярод мільянераў - Гродзенская, Брэсцкая і Магілёўская вобласці. Перасягнуць запаветную планку не ўдалося гомельскім аграрыям. Прычым, яны ўжо завяршылі ўборачную. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 39,2 цэнтнера з гектара.