Пасяўную кампанію пачалі ў Брэсцкім раёне. Зялёнае святло аграрыям дало цёплае сонечнае надвор'е. Напярэдадні слупок тэрмометра падняўся да 18 градусаў цяпла. Глеба падрыхтаваная, і на палях ужо сеюць гарох. Адначасова прыступілі да падкорму азімых культур. Пасля таго, як гэтыя працы будуць скончаныя, пачнуць сеяць шматгадовую траву. Паводле слоў спецыялістаў, надвор'е ўнесла свае карэктывы. Зімой амаль не было снегу. Нядаўна ў раёне прайшлі дажджы, і пакуль у глебе ёсць вільгаць, у гаспадарках жадаюць паспець пасеяць як мага больш.
Тэмпы ўборкі на 20 % апярэджваюць леташнія. У гэтым сезоне акцэнт зробяць на зернебабовыя і ўстойлівыя да засухі расліны.
Пасяўную пачалі пад Брэстам
4 марта 2020