Пасяўная ў цэнтральным рэгіёне выходзіць на фінішную прамую

12 мая 2020
Пасадка яравых культур ужо завершана, фінальныя работы і па сяўбе кукурузы. Гэта стратэгічная расліна багатая на бялок. Наконт другога хлеба - асноўныя плошчы апрацаваны. 

Напрыклад, у гаспадарках Дзяржынскага раёна бульбу садзяць у тым ліку і для насельніцтва. Юлія Токар выехала ў палі, дзе яшчэ замест сённяшняга снегу пясчаныя віхры.

На палях Дзяржынскага раёна завяршаюць сяўбу кукурузы

Яшчэ ўчора на тэрмометры слупок падняўся да плюс 24, але ж у кабіне трактара з хэштэгам "Толя", здаецца, і таго вышэй. Анатоль Карсека - з дынастыі механізатараў, зацікаўлены ў добрым выніку, таму не страчвае ні хвіліны падчас сяўбы кукурузы. За штурвалам сеялкі ён толькі пятую вясну, але ж адчувае сябе ў палях упэўнена - з дзяцінства дапамагаў бацьку. 

Малады калектыў - надзейная каманда дырэктара гаспадаркі

Малады калектыў з ініцыятыўнымі спецыялістамі - надзейная каманда для дырэктара гаспадаркі. Іван Гаргун у "Маяк" прыйшоў у 87-м, і ўжо два дзесяцігоддзі свайго кіраўніцтва шмат увагі надае менавіта сацыяльнай падтрымцы. За сродкі гаспадаркі пабудавана дзіцячая пляцоўка ў вёсцы Журавінка. І самае галоўнае, тут вырашаюць пытанне нумар адзін - "квадратных метраў". Дзве новабудоўлі разлічаны для аграрыяў.
 

Актыўна ідзе пасадка бульбы

А калі ёсць стымул працаваць - вынік відавочны. На гэтым суседнім полі садзяць бульбу ўжо для насельніцтва. Асноўныя плошчы ужо закрыты. Сарты другога хлеба пераважна беларускія. "Вектар" - бульба з чырвонай лупінай, "брыз" - з белай. За суткі гэтая тэхніка апрацоўвае 10 гектараў. 

Выкананне тэхналогій - інвестыцыя ў развіццё гаспадаркі

Строгае выкананне тэхналогій - важная ўмова для атрымання добрага ўраджаю і нарыхтоўкі кармоў. А гэта ў сваю чаргу - важная інвестыцыя для развіцця кожнай гаспадаркі.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя