Пасяўная сёлета стартавала на 10 дзён раней, чым летась

11 марта 2020
На сёння засеяны 23 тысячы гектараў ранніх яравых і зернебабовых культур, гэта 3 працэнты ад запланаванага. Усяго пад пасяўныя плошчы сёлета адвялі каля 2,5 млн. гектараў. Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі, структура сяўбы істотных змяненняў не зведала, аднак пад ураджай 2020 года аграрыі пасеялі на 7% больш азімых зерневых і крыжыкавых культур. 

Паводле слоў Анатоля Хацько, пры спрыяльных умовах пасеў ранніх ярыны і зернебабовых культур завершыцца да 10 красавіка. А ў цэлым кампанія гэтай вясны павінна скончыцца ў канцы мая.