Пасяўная ў Беларусі набліжаецца да завяршэння

7 мая 2013

Зусім трохі засталося да завяршэння пасяўной кампаніі ў Беларусі. Толькі 7% плошчаў па краіне не засеялі. Тры рэгіёны працу ўжо завяршылі. На апошніх гектарах ідзе сяўба ў Брэсцкай  і Гродзенскай абласцях. Набіраюць тэмпы і аграрыі Віцебскай. З-за дажджоў праца трохі запаволілася на выхадных, тым не менш дзве траціны плошчаў  ужо  пад яравымі  збожжавымі і зернебабовымі.