Пасяўная кампанія ў Мінскай вобласці набірае абароты

24 апреля 2013

Аграрыі засеялі амаль адну пятую ўсіх плошчаў. Тым не менш хлебаробам па-ранейшаму перашкаджаюць падтапленні - месцамі яны нагадваюць сапраўдныя азёры. Такія ўчасткі не будуць прыдатнымі хутчэй за ўсё да канца мая. Аднак затым іх возьмуць у севаабарот. На сёння адзін з лідараў пасяўной - Любанскі раён.


 


Віктар Статкевіч,  першы намеснік старшыні Любанскага райвыканкама: Мы не здаемся і працуем. Любанскі раён ідзе адным з першых па сяўбе  азімых і  ярыны. Ужо  пасеяна  50 працэнтаў плошчаў. З улікам таго, што плошча Любанскага раёна – гэта 78 працэнтаў меліяраваныя тарфянікі, то перакідваем тэхніку з тарфяна-балотных  на мінеральныя зоны і там вядзём сяўбу.


Нагадаем, нягледзячы на цяжкасці, задача ў аграрыяў сталічнага рэгіёну сёлета амбіцыйная - сабраць 3 мільёны тон збожжавых.