Пасяўная кампанія ў Беларусі набліжаецца да завяршэння

6 мая 2014

Спрыяльныя ўмовы надвор'я сёлета і як вынік - амаль два з паловай мільёны гектараў. Па краіне ўжо засеяна 90% плошчаў. Лідзіруе, як і раней, Мінская вобласць. Тут засеяна больш за 580 тысяч гектараў. Завяршае работы Гомельская вобласць. Выходзяць на фінішную прамую і Магілёўскі, Гродзенскі і Брэсцкі рэгіёны. Замыкае спіс Віцебская вобласць. Тут засеяна больш за 328 тысяч гектараў.