Пасяўная кампанія стартавала ў Магілёўскім раёне

16 марта 2020
Сімвалічным абрадам “Засеўкі” стартавала пасяўная кампанія ў Магілёўскім раёне. Як гэта рабілі раней, пад народныя песні ў поле побач з вёскай Навасёлкі выйшлі восем машын. У першы дзень ім атрымалася засеяць 30 гектараў пшаніцай. Усяго ў раёне засеюць 31 000 гектараў. Паводле слоў аграрыяў, зараз вельмі важна выконваць тэхналогіі і бізнес-план. У Магілёўскім раёне сёлета плануюць сабраць каля 200 000 тон збожжа.