Гатоўнасць да пасяўной - гэтымі днямі сельгаспрадпрыемствы інспектуюць не толькі аграрыі. З пачаткам вясновых пасяўных прац міліцыянеры прафілактуюць гаспадаркі, забяспечваюць захаванасць маёмасці на аб'ектах АПК. Вось і галоўнай тэмай рабочай паездкі міністра ўнутраных спраў у Гомельскую вобласць стала падведамаснае прадпрыемства "Хутар-Агра" ў Светлагорскім раёне. Тут працуюць у тым ліку і людзі, якія пераступілі закон. Сітуацыя паказвае, што прадукты харчавання сёння адна з асноў беларускага экспарту.
Ці ёсць арыенцір на развіццё ў такіх гаспадарках - даведаўся Уладзімір Каралёў.













