Атрыманні льгот пры растаможцы транспартнага сродку не паўплываюць на раўнавагу рынку

16 апреля 2019

Атрыманні льгот  пры растаможцы транспартнага сродку не паўплываюць на раўнавагу рынку, лічаць эксперты.  Нагадаем, інвалідам першай і другой груп, а таксама шматдзетным сем'ям  дзяржава пакрые 50 % пошлін і падаткаў  пры ўвозе аднаго легкавога аўто  на працягу года. Пераважная большасць новых машын, што ўвозяцца ў краіну,  паступае з Расіі.  Такая тэндэнцыя захаваецца і сёлета.

Сяргей Варывода, намеснік старшыні  Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі: "Узровень увозу аўтамабіляў з-за мяжы складае 7 % ад агульнага імпарту легкавых аўтамабіляў як новых, так і старых. Гэта прыкладна ў пяць разоў менш, чым увоз старых аўтамабіляў з Расійскай Федэрацыі".

Эксперты разлічваюць, што рынак новых аўто сёлета будзе павялічвацца. Нагадаем, па выніках 2018 увоз новых машын у нашу краіну склаў больш за  60 % ад агульнага імпарту.