Паўтара мільёна тон збожжа ў засеках Цэнтральнага рэгіёна

1 августа 2014

На сёння аграрыі паспелі ўбраць амаль 60% плошчаў збожжавых. Да ўборкі актыўна падключыліся і паўночныя раёны. Між тым, Капыльскі раён хутка будзе адзначаць свае Дажынкі - ў раёне ўбрана 90% засеяных гектараў. Але гэта не значыць, што камбайнеры будуць адпачываць. Пасля завяршэння сваёй уборачнай адправяцца на дапамогу на поўнач вобласці.


Каб завяршыць уборачную ў Мінскай вобласці, неабходна максімум сем сонечных дзён. І, нягледзячы на гэта, зараз аграрыі пачалі падрыхтоўку да наступнай пасяўной - апрацоўваць глебу і выбіраць сорт збожжавых і бабовых культур.