Польшча і Гродзенская вобласць актывізуюць супрацоўніцтва

24 июля 2018

У Гродне сустрэліся пасол гэтай дзяржавы і кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама. Польшча - адзін з асноўных эканамічных партнёраў рэгіёна. Тут працуюць каля ста прадпрыемстваў з польскім капіталам, але лагістычны патэнцыял скарыстаны не цалкам. Пасля завяршэння рэканструкцыі трасы М6 Мінск - Гродна чакаецца павелічэнне грузапатоку праз нашы краіны.

Сярод іншых сфер актывізацыі - зялёная эканоміка і культура. У Гродзенскай вобласці шмат памятных месцаў, звязаных з вядомымі ў Беларусі і Польшчы асобамі.