Палову расходаў на замежныя выставы і сертыфікацыю экспарцёрам будзе кампенсаваць дзяржава

15 ноября 2019

Роўна палову расходаў на замежныя выставы і сертыфікацыю экспарцёрам будзе кампенсаваць дзяржава. Гэта прадугледжана адпаведным указам, які напярэдадні падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Сёння Беларусь падтрымлівае гандлёвыя адносіны больш як са 170 дзяржавамі свету. Значная частка ў гэтым гандлі прыпадае на экспарт тавараў і паслуг. У наступным годзе ён павінен павялічыцца без малога на 4 %. У ліку лідараў будуць IT-сектар і транспарт. Вялікі экспартны патэнцыял маюць таксама адукацыя, ахова здароўя, фінансавы сектар і турызм. Разлічваюць, што дакумент дапаможа паменшыць беларускім экспарцёрам выдаткі і дазволіць наладзіць прамыя кантакты з патэнцыяльнымі спажыўцамі.