9 апреля 2021
Полацкі малочны камбінат у найбліжэйшы час плануе рэалізаваць некалькі інвестыцыйных праектаў па мадэрнізацыі вытворчасці
Прадпрыемства - адно з найбуйнейшых у вобласці. Летась перапрацавалі звыш 100 тыс. тон прадукту. Але нават пры гэтым магутнасці загружаныя толькі на 70 %. Аб'ём экспарту - 13 млн долараў. Асвоілі новыя рынкі: Каір, Бангладэш, Саудаўская Аравія. Аграхолдынг на чале з Полацкім малочным камбінатам аб'ядноўвае тры дзясяткі прадпрыемстваў-вытворцаў і гандлёвыя сеткі.
Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам прадпрыемства
Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам прадпрыемства, каб абмеркаваць шырокі спектр актуальных пытанняў: магчымасць будаўніцтва паліклінікі ў маладым мікрараёне Полацка, рамонт мясцовых двароў і дарог, адкрыцця мяжы з Расіяй для фізасоб, перавод жылля на электразабеспячэнне ў сувязі з запускам БелАЭС, маніторынг цэн і замацаванне моладзі на вёсцы. Людзі таксама цікавіліся аднаўленнем крэдытавання будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў.