Полацкі дзяржуніверсітэт пераходзіць на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі

9 января 2018

На эксперымент адважыліся мінулай вясной. На даху аднаго з карпусоў ужо з'явіліся сонечныя калектары - хутка плануюць усталяваць і ветрагенератар. Большую частку разумных элементаў распрацоўвалі студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. І гэта далёка не ўсе ноу-хау, якімі ганарацца ў полацкай ВНУ. Марына Раманоўская прадоўжыць.

Выкладчыкі і студэнты на даху ўніверсітэта не дзеля маляўнічага віду. Мінулай вясной у ВНУ вырашыліся на энергаэфектыўны эксперымент - перавесці сістэму асвятлення на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Перш за ўсё тут усталявалі сонечныя калектары. А ў якасці доследнай пляцоўкі выбралі пажарную лесвіцу.

Сістэма працуе бесперабойна. Значная частка "разумных" элементаў - праекты студэнтаў і выкладчыкаў полацкай ВНУ. Пяцікурснік Уладзіслаў Лоўкіс перакананы, самая адказная частка працы ўжо за спінай. Каб ноу-хау не давала збояў і літаральна з першых дзён паказвала максімальны эфект, прыйшлося нямала эксперыментаваць.

Праект паэтапны. У найбліжэйшы час у Полацкім дзяржуніверсітэце плануюць выкарыстаць і энергію ветру. Генератар, які ўсталююць на даху побач з сонечнымі калектарамі, стане асноўнай крыніцай энергіі для асвятлення ўсіх калідораў і лесвіц шматпавярховага корпуса.

Ва ўніверсітэце падлічылі: праект дазволіць знізіць энергаспажыванне ў некалькі разоў. Значна сэканоміць дапаможа не толькі энергія сонца і ветру. Звычайныя лямпачкі тут заменяць на святлодыёдныя, а свяцільні абсталююць спецыяльнымі датчыкамі, якія рэагуюць на рух, гук і асветленасць.

У руках у старшага выкладчыка Сяргея Абраменкі яшчэ адна вынаходка, якой ганарацца ва ўніверсітэце. Сістэма экстраннага апавяшчэння распрацавана спецыяльна для сталых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Галоўная задача ўніверсальнай прылады - прадухіліць бяду.

У сучаснай сістэмы шмат пераваг. Адна з іх - прастата ў выкарыстанні. Каб паведаміць, напрыклад, аб дрэнным самаадчуванні, дастаткова націснуць на трывожную кнопку. Паралельна з тэсціраваннем доследнага ўзору студэнты распрацоўваюць і спецыяльную праграму, якая дазволіць дыспетчару экстранных служб вызначаць дакладны адрас выкліку.